Накануне саммита СНГ: интервью В.Гаркуна, В.Пугачева и И.Бунечко газете "Звязда"

24 октября 2013 года

 

Агульны шлях да паразумення

24.10.2013 13:18

Напярэдадні саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД «Звязда» ўзяла інтэрв’ю ў першага намесніка старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Уладзіміра ГАРКУНА.


1382609920499_24-15

— Уладзімір Гіляравіч, да якой краіны пяройдзе старшынства ў Садружнасці ў наступным годзе?

— Калі на папярэднім пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД прымалася рашэнне пра старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2013 годзе, было вызначана, што сустрашынства ў СНД ажыццяўляецца Туркменістанам (як папярэднім старшынёй) і Украінай (як наступным старшынёй). Таму чакаецца, што на саміце, які адбудзецца ў Мінску, старшынства ў СНД на 2014 год будзе перададзена Украіне.

— З якімі ініцыятывамі выступае пераемнік эстафеты старшынства?

— Пра ўсе ініцыятывы Украіны ў год старшынства казаць, напэўна, яшчэ рана. Тым не менш ужо цяпер прадугледжваецца правядзенне ў гэтай краіне налета саміту СНД і ІX Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі краін Садружнасці. Можна выказаць здагадку, што ініцыятывы Украіны ў нейкай ступені будуць прысвечаны і пытанням развіцця турызму, бо 2014 год плануецца абвясціць Годам турызму ў СНД.

Мы чакаем, што ў бліжэйшы час Украінай будуць прадстаўлены канцэпцыя старшынства і план мерапрыемстваў па яе выкананні.

Трэба адзначыць, што ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў паспяхова рэалізуецца практыка абвяшчэння і правядзення ў дзяржавах-удзельніцах гадоў гуманітарнай тэматыкі. Так, рашэннямі кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці 2009 год быў абвешчаны Годам моладзі, 2010-ы — Годам навукі і інавацый, 2011-ы — Годам гісторыка-культурнай спадчыны, 2012-ы — Годам спорту і здаровага ладу жыцця. Цяперашні, 2013-ы, абвешчаны Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя.

— Як вы ацэньваеце вынікі старшынства Беларусі ў СНД сёлета?

— Важна заўважыць, што для любой дзяржавы-ўдзельніцы старшынства ў СНД з’яўляецца ганаровым абавязкам. І ўсе праекты, якія рэалізуюцца ў год старшынства, накіраваны на тое, каб прыносіць карысць нашым дзяржавам і нашым народам.

Беларускае старшынства, якое праходзіць пад дэвізам «Інтэграцыя на карысць чалавека: умацаванне добрасуседства, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічанне павышэнню даступнасці экалагічных «зялёных» тэхналогій, пашырэнне дыялогу культур» яшчэ не завершана. Тым не менш варта адзначыць вельмі адказнае стаўленне Беларусі да свайго статусу сёлета. Яна прапанавала больш за 70 агульназначных мерапрыемстваў эканамічнага, экалагічнага, гуманітарнага і міжрэгіянальнага характару, накіраваных на развіццё інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванне СНД.

Асаблівая ўвага надавалася распрацоўцы дакументаў, якія ўносіліся на пасяджэннях вышэйшых органаў Садружнасці. Так, на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў 31 мая бягучага года ў Мінску падпісана 12 дамоўленасцяў, прысвечаных развіццю інавацыйнага супрацоўніцтва, ахове навакольнага асяроддзя, супрацоўніцтву ў вобласці выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, узаемадзеянню ў вобласці сельскай гаспадаркі, развіццю радыёнавігацыі дзяржаў СНД.

Я ўжо згадваў, што цяперашні год абвешчаны ў Садружнасці Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Значная колькасць мерапрыемстваў экалагічнай скіраванасці, а іх каля сарака, прайшла менавіта ў Беларусі. Знакавай падзеяй года стала падпісанне ініцыяванага Рэспублікай Беларусь Пагаднення пра супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Вялікі поспех мелі Міжнародная выстава краін СНД «Чалавек. Экалогія. Экапрадукцыя і тэхналогіі—2013» і VІІІ Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў СНД, які, на думку ўдзельнікаў, стаў найважнейшым мерапрыемствам гуманітарнай скіраванасці ў Садружнасці.

У рамках плана мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі старшынства Рэспублікі Беларусь адбыліся пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД, Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці, Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, міжнародныя «Сахараўскія чытанні — 2013», Міжнародны моладзевы форум дзяржаў — удзельніц СНД «Сяброўства без межаў» і шэраг іншых значных мерапрыемстваў.

Несумненна, у Беларусі пройдзе яшчэ нямала цікавых форумаў і сустрэч. І цэнтральным з іх стане саміт кіраўнікоў дзяржаў 25 кастрычніка 2013 года.

— Яшчэ адным цікавым дакументам, падпісаным у маі, стала зацвярджэнне 11 пілотных праектаў у рамках Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года на суму $190 млн. Чым гэтыя праекты важныя для СНД?

— Тэматыка праектаў закранае практычна ўсе галіны эканомікі дзяржаў — удзельніц СНД: індустрыя нанасістэм, авіяцыйна-касмічныя і транспартныя сістэмы, энергаэфектыўнасць, медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі і іншыя сферы. У рэалізацыі праектаў ужо зацікаўлены інвестары і спажыўцы будучай прадукцыі.

Яркім прыкладам важнасці гэтых праектаў для дзяржаў — удзельніц СНД з’яўляецца праект МАКСМ — распрацоўка і сертыфікацыя мнагамэтавай аэракасмічнай сістэмы прагнознага маніторынгу, а таксама стварэнне на яе аснове сэрвісаў комплекснага падавання інфармацыі для папярэджання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. У рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць навукова-вытворчыя калектывы з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны. Яго бюджэт складае каля 16 млн долараў.

— Ці чакаецца пашырэнне пераліку праектаў у рамках гэтай Праграмы?

— Зацверджаны пералік пілотных праектаў не з’яўляецца канчатковым. Ён будзе напаўняцца і колькасна, і якасна. У гэтых мэтах Міждзяржаўная рада па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах вядзе пастаянную працу па адборы міждзяржаўных інавацыйных праектаў. У прыватнасці, на X пасяджэнні рады ў верасні 2013 года было ўхвалена 38 новых праектаў, якія прайшлі нацыянальныя экспертызы. Цяпер ідзе праца па фарміраванні праекта Пераліку міждзяржаўных інавацыйных праектаў Праграмы для прадстаўлення на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2014 годзе.

— Год ужо дзейнічае зона свабоднага гандлю для краін СНД. Якія першыя вынікі? Ці паўплывала гэта на эканамічнае жыццё краін-удзельніц?

— Дзякуй за пытанне. У наш час Дагавор аб зоне свабоднага гандлю, падпісаны 18 кастрычніка 2011 года, ратыфікаваны і набыў сілу для Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Украіны. Кыргызстан і Таджыкістан завяршаюць працэдуру ратыфікацыі.

Хацелася б адзначыць, што прыняты Дагавор істотна мадэрнізаваў і аптымізаваў нарматыўна-прававую базу, якая рэгулюе гандлёвыя адносіны ў СНД, з улікам нормаў і правіл Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Ён першапачаткова накіраваны на перспектыву, закліканы садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці дзяржаў-удзельніц і іх паспяховаму ўваходжанню ў сусветную гандлёва-эканамічную сістэму.

Сёння ўдзельнікі Дагавора не ўжываюць ва ўзаемным гандлі мытныя пошліны, за выключэннем некаторых выняткаў, прадугледжаных гэтым дакументам. У прыватнасці, бакі ўжываюць імпартныя пошліны ўсяго на тры тавары: спірт, цукар і тытунёвыя вырабы, і пошліны на іх захоўваюцца толькі да 1 студзеня 2015 года. Экспартныя пошліны «замарожаны» на існуючым узроўні, і эксперты дзяржаў прыступілі да перамоў па іх паэтапнай адмене.

Выконваюцца палажэнні Дагавора ў частцы невыкарыстання забарон і колькасных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. У яе рамках завяршаецца фарміраванне камісіі экспертаў па дазволе магчымых спрэчак, актывізаваны перагаворны працэс па праекце Дагавора аб свабодным гандлі паслугамі.

Такім чынам, можна канстатаваць, што Дагавор дзейнічае і яго палажэнні рэалізуюцца. Сведчанне гэтаму — зацікаўленасць Узбекістана ва ўдзеле ў Дагаворы, што зафіксавана ў адпаведным пратаколе, прынятым кіраўнікамі ўрадаў 31 мая.

— Апошнім часам вельмі абвастрыліся праблемы, выкліканыя працоўнай міграцыяй ў рамках Садружнасці. Як краіны-ўдзельніцы бачаць іх вырашэнне?

— Як вядома, міграцыя ў рамках Садружнасці абумоўлена сацыяльна-эканамічнай матывацыяй.

Асноўная праблема сёння — абарона ад нелегальнай міграцыі, пераадоленне стыхійнасці працоўнай міграцыі, наданне гэтаму працэсу ўстойлівага і празрыстага характару, які адказвае інтарэсам дзяржаў — удзельніц СНД.

Міграцыйная ўзаемазалежнасць прымушае дзяржавы ствараць неабходную інфраструктуру ў выглядзе міграцыйных цэнтраў, дзяржаўных і прыватных агенцтваў занятасці, рэкрутынгавых кампаній, складаць двухбаковыя дамоўленасці і ўдзельнічаць у міждзяржаўным супрацоўніцтве.

Развіццё легальнай міграцыі як альтэрнатывы незаконнай міграцыі, стварэнне адзінага рынку працы як механізма выраўноўвання рэгіянальнага дысбалансу працоўных рэсурсаў сведчыць пра імкненне дзяржаў — удзельніц СНД не проста рэагаваць сумесна на найбольш вострыя праблемы, што ўзнікаюць у сувязі з міграцыяй, як гэта было ў недалёкім мінулым, але і выбудоўваць узгодненую сістэму кіравання міграцыйнымі працэсамі, якая дазволіла б у максімальнай ступені выкарыстоўваць пазітыўны патэнцыял міграцыі ў інтарэсах бакоў.

Такі комплексны падыход зафіксаваны ў Дэкларацыі пра ўзгодненую міграцыйную палітыку дзяржаў — удзельніц СНД, якая была прынята кіраўнікамі дзяржаў 5 кастрычніка 2007 года, і Канвенцыі дзяржаў — удзельніц СНД пра прававы статус працаўнікоў-мігрантаў і членаў іх сем’яў (прынята кіраўнікамі ўрадаў 14 лістапада 2008 года).

Думаю, што ў гэтай сферы мы пакуль на пачатку шляху.

— Якія поспехі дасягнутыя ў супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД у пабудове і развіцці інфармацыйнай прасторы?

— Вы выдатна ведаеце, што сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца адным з сістэмных інстытутаў дзяржавы і сучаснай грамадзянскай супольнасці. Іх ролю немагчыма пераацаніць не толькі ў выкананні інфармацыйнай функцыі, але і ў фарміраванні грамадскай думкі, ацэнак падзей. Таму надзвычай важна, каб усе СМІ краін Садружнасці, у тым ліку і электронныя, служылі інтарэсам культурнага і духоўнага збліжэння народаў, сцвярджэнню ідэалаў гуманізму, добрасуседства і паразумення паміж нашымі краінамі.

Важную ролю тут адыгрываюць дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы, якія супрацоўнічаюць у рамках Інфармсавета краін СНД. Пры яго актыўным удзеле сёння створаны спрыяльныя ўмовы для бесперашкоднага распаўсюджвання інфармацыі і абмену інфармацыйнымі патокамі.

Асаблівае месца ў асвятленні палітычных падзей і працэсаў, якія адбываюцца ў дзяржавах — удзельніцах СНД, належыць Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мир» і нядаўна створанаму інфармацыйнаму кругласутачнаму спадарожнікаваму каналу «Мир 24». МТРК «Мир» сумесна з Саветам кіраўнікоў дзяржаўных і грамадскіх тэлерадыёарганізацый стварылі Міждзяржаўны інфармацыйны пул.

Рознабаковую інфармацыю па ўсіх найважных кірунках дзейнасці Садружнасці можна заўсёды знайсці на сайце Выканаўчага камітэта і інтэрнэт-партале СНД, які ў паўнавартасным рэжыме працуе са снежня 2011 года.

Актывізавалася праца створанага зусім нядаўна Клуба галоўных рэдактараў краін СНД і Балтыі. У яго рамках дзейнічае экспертная супольнасць, што дазваляе Клубу стаць аўтарытэтнай аналітычнай і камунікацыйнай пляцоўкай для абмеркавання найбольш актуальных праблем.

Трэба сказаць, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Садружнасці надаюць значную ўвагу развіццю інфармацыйнай прасторы. Дастаткова назваць адзін з апошніх дакументаў, прынятых Саветам кіраўнікоў урадаў у верасні 2012 года: гэта Стратэгія супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства і план дзеянняў па яе рэалізацыі на перыяд да 2015 года, якія адлюстроўваюць агульнае бачанне шляхоў пабудовы інфармацыйнага грамадства на прасторы Садружнасці.

У ліку прапаноў, якія досыць актыўна рэалізуюцца ў наш час, хацелася б звярнуць увагу на развіццё інфармацыйна-маркетынгавых цэнтраў, «Электроннага ўрада» і «Электроннай аховы здароўя».

— Якім будзе парадак дня пасяджэнняў саветаў міністраў замежных спраў і кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці 24-25 кастрычніка?

— Парадак дня пасяджэнняў вышэйшых органаў Садружнасці будзе вельмі насычаным і змястоўным.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў разгледзяць 14 праектаў дакументаў, якія рэгламентуюць розныя кірункі ўзаемнага супрацоўніцтва: барацьба з карупцыяй, злачыннасцю, тэрарызмам, гандлем людзьмі; узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы, падрыхтоўка да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Плануецца абмеркаваць і прыняць рашэнні пра абвяшчэнне 2015 года ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў. Таксама будзе разгледжана інфармацыя пра дзейнасць Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па рэалізацыі рашэнняў вышэйшых статутных органаў СНД.

Як я ўжо казаў, прэзідэнты разгледзяць пытанні пра старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2014 годзе і пра абвяшчэнне 2014 года Годам турызму ў СНД, некаторыя пытанні арганізацыйнага характару.

У рамках рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці» вырашана ўшанаваць статусам культурных сталіц гарады Алматы (Казахстан) і Ош (Кыргызстан). Павінен адзначыць, што гэтая праграма вельмі цікавая для дзяржаў. Гэта пацвярджае пералік гарадоў, ушанаваных статусам культурных сталіц, які штогод абнаўляецца. На працягу трох папярэдніх гадоў яго ўладальнікамі па чарзе былі: Габала (Азербайджан), Гюмры (Арменія), Гомель і Магілёў (Беларусь), Астана (Казахстан), Ульянаўск (Расія), Мары (Туркменістан).

Савет міністраў замежных спраў СНД сёння плануе разгледзець праекты дакументаў, вялікая частка якіх будзе ўнесена на абмеркаванне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці 25 кастрычніка. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць праект Стратэгіі развіцця супрацоўніцтва краін Садружнасці ў вобласці турызму на перыяд да 2020 года і адпаведны план мерапрыемстваў на 2014-2015 гады па рэалізацыі гэтай Стратэгіі, а таксама шэраг іншых агульназначных пытанняў.

Напрыканцы адзначу, што Мінскі саміт, безумоўна, стане важнай вяхой на шляху далейшага развіцця СНД у мэтах садзейнічання ўстойліваму сацыяльнаму развіццю дзяржаў-удзельніц, умацаванню бяспекі і пашырэнню гуманітарных сувязяў на прасторы Садружнасці.

 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

http://zviazda.by/2013/10/19754.html

 

*      *     *

 

Васiль Пугачоў: «Год беларускага старшынства — не 365 дзён, а 365 спраў на карысць СНД»

24.10.2013

Фармальна перыяд старшынства Беларусi ў СНД яшчэ не скончыўся, як не скончыўся i каляндарны 2013 год. Але на пасяджэннi вышэйшага статутнага органа Садружнасцi Савеце кiраўнiкоў дзяржаў, якое запланавана на заўтра, 25 кастрычнiка, адбудзецца сiмвалiчная перадача старшынства Украiне. У свае новыя правы тая ўступiць толькi 1 студзеня будучага года, таму сёння самы час ацанiць папярэднiя вынiкi беларускага старшынства ў СНД.

Пастаянны паўнамоцны прадстаўнiк Беларусi пры статутных i iншых органах СНД Васiль Пугачоў лiчыць перыяд старшынства нашай краiны для Садружнасцi ў цэлым даволi эфектыўным:

— Традыцыйна кожны год у СНД абвяшчаецца нейкi агульны тэзiс, якi дапамагае сканцэнтраваць увагу краiн на тэме, аднолькава актуальнай для ўсёй Садружнасцi. Так, гэты год праходзiць пад знакам аховы навакольнага асяроддзя, што даволi сiмвалiчна для Садружнасцi.

Экалогiя — агульны клопат, як i тое, што застанецца нашым нашчадкам: лясы, жывёльны свет i ўсе раслiны, рэкi ды акiяны з усiмi насельнiкамi цi ўсё гэта на малюнках, у аранжарэях ды акварыумах. Для паветра, надвор’я, праблем клiмату i глабальнага пацяплення, тэхнагенных катастрофаў дзяржаўнай мяжы не iснуе. Менавiта такi падыход прапанаваў Мiнск. I, здаецца, быў пачуты ва ўсiх сталiцах СНД.

Асноўныя iнiцыятывы беларускага старшынства, накiраваныя на ўмацаванне патэнцыялу Садружнасцi, — гэта захады па павышэннi эфектыўнасцi ўзаемадзеяння дзяржаў СНД у частцы рэалiзацыi сумесных эканамiчных, iнвестыцыйных i iнавацыйных праектаў, у першую чаргу — у сферы мiжгалiновай i вытворчай кааперацыi. Па-за ўвагай iнтэграцыйнага органа не павiнна заставацца мiждзяржаўнае супрацоўнiцтва ў галiне космасу, транспарту, энергетыкi, сельскай гаспадаркi, тэлекамунiкацый, нана- i бiятэхналогiй. Нельга сказаць, што за год мы дабiлiся нейкiх ашаламляльных вынiкаў. Але зроблена галоўнае: усiм кiрункам супрацоўнiцтва адпаведнымi мерапрыемствамi, якiя праводзiлiся па iнiцыятыве i паўнавартасным удзеле беларускага боку, нададзены такi iмпульс, якi дазволiць супрацоўнiцтву актыўна развiвацца.

Канцэпцыя беларускага старшынства была сфармулявана проста i ёмка: «Iнтэграцыя на карысць чалавека». Таму галоўнымi тэмамi года сталi ўмацаванне добрасуседства, развiццё эканамiчнага супрацоўнiцтва краiн СНД, садзейнiчанне павышэнню даступнасцi экалагiчных тэхналогiй, пашырэнне дыялогу культур.

Усяго за гэты перыяд было арганiзавана i праведзена каля 70 мерапрыемстваў эканамiчнага, гуманiтарнага i мiжрэгiянальнага характару, арыентаваных на тое, каб iнтэграцыйныя працэсы прыносiлi канкрэтную карысць народам краiн Садружнасцi.

Экалагiчны акцэнт прысутнiчаў ва ўсiх iнiцыятывах. Не дзiва, што мерапрыемствы па «зялёнай» тэматыцы сталi цэнтральнымi. Менавiта па iнiцыятыве Беларусi прынята пагадненне аб супрацоўнiцтве краiн СНД у галiне аховы навакольнага асяроддзя, прайшла мiжнародная выстава-канферэнцыя «Чалавек, экалогiя, экапрадукцыя i тэхналогii», быў арганiзаваны ХI Рэспублiканскi экалагiчны форум i Мiжнародны «круглы стол» у Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, прысвечаны даступнасцi «зялёных тэхналогiй» у энергетыцы, выкарыстанню аднаўляльных крынiц энергii.

Тэма энергетычнай бяспекi, энергазберажэнне, выкарыстанне альтэрнатыўных крынiц сёння на парадку дня ўсiх краiн СНД. Таму дзясяткi аналагiчных мерапрыемстваў прайшлi ў многiх сталiцах Садружнасцi.

Ва ўсiм свеце назiраецца павышаная цiкавасць да выкарыстання ў розных галiнах эканомiкi аднаўляльных крынiц энергii. У дзяржаў — удзельнiц СНД ёсць у гэтай галiне неблагi патэнцыял. Кiруючыся мэтамi развiцця альтэрнатыўнай энергетыкi, у Беларусi i Украiне ёсць «зялёны» тарыф (тарыф на падключэнне), якi з’яўляецца эканамiчным i палiтычным механiзмам, прызначаным для залучэння iнвестыцый у тэхналогii выкарыстання аднаўляльных крынiц энергii.

Сутнасць увядзення спецыяльных тарыфаў у тым, што дзяржава або насельнiцтва купляе ў бiзнесменаў энергiю па спецыяльным, павышаным тарыфе.
I пабудова «чыстых» электрастанцый становiцца эканамiчна прывабнай.

Развiццё эканомiкi аднаўляльных крынiц энергii iдзе ва ўсiх дзяржавах Садружнасцi, але рознымi тэмпамi i па розных кiрунках. У Кiргiзii, Расii i Таджыкiстане з iх горнымi рэкамi ёсць значны патэнцыял развiцця вялiкай гiдраэнергетыкi, у Казахстане — ветра- i гiдраэнергетыкi, у Арменii — малой гiдраэнергетыкi, у Беларусi, Малдове i Расii — выкарыстання энергii з бiямасы. У Азербайджане, Украiне, Туркменiстане i Узбекiстане актыўна выкарыстоўваецца энергiя сонца i ветру.

Агульнай для дзяржаў Садружнасцi з’яўляецца неабходнасць дадатковага развiцця эканамiчных стымулаў выкарыстання сучаснай энергетыкi з улiкам моцнай канкурэнцыi з боку традыцыйнай. Дарэчы, гэтая праблема не ўнiкальная, з ёй сутыкнулiся ўжо многiя краiны свету. Беларускiя эксперты лiчаць, што трэба творча ўлiчваць досвед краiн, якiя прайшлi гэты шлях.

Таму па iнiцыятыве Беларусi пытанне аб канцэпцыi супрацоўнiцтва ў сферы выкарыстання аднаўляльных крынiц энергii i плане першачарговых мерапрыемстваў ўключаны ў парадак дня чарговага пасяджэння Савета кiраўнiкоў урадаў СНД, якое, як плануецца, пройдзе 20 лiстапада ў Санкт-Пецярбургу.

Аўтарытэтнай пляцоўкай, дзе праз прызму экалогii разглядаўся ўвесь спектр пытанняў мiждзяржаўнага супрацоўнiцтва, стаў мiнскi Форум творчай i навуковай iнтэлiгенцыi краiн Садружнасцi. Форум традыцыйна збiрае навукоўцаў, практыкаў, людзей, якiя прымаюць рашэннi, i моладзь, палёт фантазii якой яшчэ не абмежаваны вопытам, адказнасцю i ўвогуле стомленасцю жыццём. Дыскусii былi гарачымi, але менавiта спрэчкi здольны высечы тую iскру, якая стане азарэннем.

Галоўнай высновай амаль усiх дыскусiй форуму стала разуменне таго, што ад экалагiчнай свядомасцi трэба пераходзiць да экалагiчнага мыслення. Гэтага немагчыма дабiцца без сумесных намаганняў у сферы адукацыi, без акумулявання сучаснага вопыту i перадачы яго ўсiм зацiкаўленым суб’ектам. Менавiта таму на форуме было прынята рашэнне стварыць пастаянна дзейны навуковы клуб СНД — на ўзор вядомага i аўтарытэтнага «Рымскага клуба».

Але зразумела, што найбольш важкiм мерапрыемствам у рамках беларускага старшынства ў Садружнасцi з’яўляецца пасяджэнне кiраўнiкоў дзяржаў, якое адбудзецца заўтра, 25 кастрычнiка. Самiт прэзiдэнтаў, нягледзячы на запланаваны парадак сустрэчы з 17 пытанняў, — гэта больш палiтычнае мерапрыемства, гэта пратакол, урачыстасць. Таму прыемна, што на запрашэнне аб ўдзеле ў мiнскай сустрэчы прэзiдэнтаў краiн СНД адгукнулiся ўсе лiдары. Тым больш што з боку Мiнска для дарагiх гасцей таксама падарунак — сустрэча лiдараў краiн СНД адбудзецца ў новым палацы Незалежнасцi, якi толькi напярэдаднi быў здадзены будаўнiкамi.

Так што iх работу будуць прымаць i ацэньваць адразу на самым высокiм узроўнi.

 

Ларыса РАКОЎСКАЯ.

http://zviazda.by/2013/10/19752.html

 

*      *     *

 

IВАН БУНЕЧКА: УКРАІНСКАЕ СТАРШЫНСТВА Ў СНД МАЕ НА ЎВАЗЕ ПЕРАЕМНАСЦЬ

 

Эс­та­фе­ту стар­шын­ства ў СНД у Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­мае Укра­і­на. Па сло­вах Па­ста­ян­на­га паў­на­моц­на­га прад­стаў­ні­ка Укра­і­ны пры ка­ар­ды­на­цый­ных ін­сты­ту­тах Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў Іва­на Бу­неч­кі гэ­та азна­чае, што як мі­ні­мум ад­но па­ся­джэн­не кі­раў­ні­коў дзяр­жаў Са­друж­нас­ці прой­дзе ва Укра­і­не. Як, да­рэ­чы, і па­ся­джэн­ні кі­раў­ні­коў ура­даў і МЗС.

— Акра­мя та­го, — тлу­ма­чыць Іван Ры­го­ра­віч, — укра­ін­скі бок уно­сіць пра­па­но­ву, каб у 2014 го­дзе не менш за дзе­сяць га­лі­но­вых на­рад СНД бы­ло пра­ве­дзе­на на тэ­ры­то­рыі дзяр­жа­вы-стар­шы­ні.

У год стар­шын­ства ста­ла тра­ды­цый­ным пра­во­дзіць у ся­бе Фо­рум твор­чай і на­ву­ко­вай ін­тэ­лі­ген­цыі кра­ін Са­друж­нас­ці — зу­сім ня­даў­на та­кое ме­ра­пры­ем­ства прай­шло тут, у Мін­ску, а ў на­ступ­ным го­дзе да су­стрэ­чы з леп­шы­мі прад­стаў­ні­ка­мі СНД бу­дзе рых­та­вац­ца Кі­еў.

Укра­і­на што­год ар­га­ні­зуе «Ял­цін­скія дзе­ла­выя су­стрэ­чы» — гэ­та та­кі эка­на­міч­ны фо­рум з шы­ро­кім па­ка­зам да­сяг­нен­няў усіх удзель­ні­каў, за­пра­шэн­нем гас­цей з кра­ін усёй Са­друж­нас­ці.

Кож­ны год у СНД тра­ды­цый­на мае сваю тэ­ма­ты­ку. На­ступ­ны бу­дзе аб­ве­шча­ны Го­дам ту­рыз­му. Та­му Укра­і­на мае на­мер пра­вес­ці вя­лі­кую між­на­род­ную вы­ста­ву «Укра­і­на: ванд­роў­кі і ту­рызм». А так­са­ма на­ву­ко­ва-прак­тыч­ную кан­фе­рэн­цыю па пы­тан­нях раз­віц­ця ту­рыз­му ў СНД ў Ял­це.

Зра­зу­ме­ла, што Укра­і­на пад­час свай­го стар­шын­ства бу­дзе на­да­ваць на­леж­ную ўва­гу раз­віц­цю гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між кра­і­на­мі Са­друж­нас­ці. Для нас гэ­та так­са­ма вель­мі важ­на.

Акра­мя агуль­на­га для ўся­го СНД Го­да ту­рыз­му 2014-ты для нас — год зна­ка­вы. Ён прой­дзе пад эгі­дай свят­ка­ван­ня 200-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Та­ра­са Шаў­чэн­кі. Гэ­та не толь­кі за­сна­валь­нік укра­ін­скай лі­та­ра­ту­ры, мас­так, ад­мет­ная асо­ба. Жыц­цё гэ­та­га яск­ра­ва­га та­ле­на­ві­та­га ча­ла­ве­ка бы­ло тра­гіч­ным і ня­прос­тым: так, ён быў са­сла­ны у Тур­ке­стан. А гэ­та тэ­ры­то­рыя су­час­ных Турк­ме­ніі, Ка­зах­ста­на, Кыр­гыз­ста­на — та­му ўся Ся­рэд­няя Азія лі­чыць Шаў­чэн­ку і «сва­ім» паэ­там. Так­са­ма трэ­ба па­мя­таць, што боль­шасць яго вер­шаў на­пі­са­ны на рус­кай мо­ве, та­му ён част­ка і ра­сій­скай паэ­зіі, куль­ту­ры.

І хоць асноў­ныя юбі­лей­ныя ме­ра­пры­ем­ствы прой­дуць ва Укра­і­не, мы бу­дзем пра­па­ноў­ваць кра­і­нам СНД так­са­ма ўдзель­ні­чаць у іх аль­бо пра­вес­ці част­ку ўра­чыс­тас­цяў пад эгі­дай Са­друж­нас­ці на­ват за ме­жа­мі Укра­і­ны.

Сваю за­да­чу па стар­шын­стве ў СНД Кі­еў ба­чыць у па­шы­рэн­ні ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва кра­ін-удзель­ніц, больш эфек­тыў­ным вы­ка­ры­стан­ні ін­тэ­гра­цый­ных маг­чы­мас­цяў для эка­на­міч­на­га рос­ту.

Эка­на­міч­ныя за­да­чы сфар­му­ля­ва­ны ло­гі­кай жыц­ця: пад­пі­са­ны да­га­вор аб Зо­не сва­бод­на­га ганд­лю — трэ­ба яго раз­ві­ваць, пад­пі­саць да яго шэ­раг да­дат­каў, каб бы­ло як ма­га менш пе­ра­шкод у вы­гля­дзе вы­клю­чэн­няў і г.д.

Мне зда­ец­ца, доб­рай пе­ра­ем­нас­цю, пра­ця­гам і раз­віц­цём бе­ла­рус­кіх іні­цы­я­тыў у СНД бу­дуць на­шы пла­ны пра­вес­ці ў ся­бе на­ву­ко­ва-прак­тыч­ную кан­фе­рэн­цыю па пы­тан­нях ад­наў­ляль­ных аль­тэр­на­тыў­ных кры­ніц энер­гіі. На та­кую кан­фе­рэн­цыю за­про­сім спе­цы­я­ліс­таў Са­друж­нас­ці, між­на­род­ных экс­пер­таў. Пад­час свай­го стар­шын­ства Укра­і­на так­са­ма мае на­мер не абы­сці ўва­гай хар­чо­вую бяс­пе­ку, раз­віц­цё аг­ра­комп­лек­су СНД, су­пра­цоў­ніц­тва ў гэ­тай га­лі­не кра­ін — удзель­ніц Са­друж­нас­ці.

І тра­ды­цый­ны аба­вя­зак пад­час стар­шын­ства: Укра­і­на бу­дзе спры­яць ак­ты­ві­за­цыі кан­так­таў Са­друж­нас­ці з ўсі­мі між­на­род­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, уклю­ча­ю­чы ААН, АБ­СЕ, МВФ, Са­вет Еў­ро­пы і г.д. Мэ­та — па­вы­шэн­не між­на­род­на­га аў­та­ры­тэ­ту СНД і па­вы­шэн­не яго ро­лі ў гла­баль­ных геа­па­лі­тыч­ных пра­цэ­сах.

 

Ла­ры­са Ра­коў­ская